Гомельцы за раздзельны збор смецця
Гэта стала вядома з апытання, зладжанага Радыё Рацыя на вуліцах Гомеля. Жыхары абласнога цэнтра спадзяюцца, што кантэйнеры дапамогуць вырашыць экалагічныя праблемы.
— Бутэлькі асобна, паперы асобна і іншае бытавое смецце асобна. Так і трэба, бо трэба перапрацоўваць смецце потым.
— Вядома. Як чаму? Каб было лепш.
— Я заўсёды спрабую гэта рабіць. Мы жывём у нагу з часам. Зараз ёсць у гэтым неабходнасць і для дзяржавы і для экалогіі.
— Гэта проста выдатна. Але людзі ў нас яшчэ… культуры ў нас няма.
Раздзельны збор смецця мінімізуе забруджанне асяроддзя і дазваляе дарыць адкідам другое жыцця. Бо, як заўважаюць эколагі, тая ж пластыкавая тара разлагаецца 300 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nashkraj.by