Гомельцы працягваюць змаганне з камунальным прадпрыемствам



Гомельцы працягваюць змаганне з камунальным прадпрыемствам-манапалістам «Спецкамунтранс». Уласнікі прыватных дамоў лічаць, што арганізацыя ў аднабаковым парадку пераглядзела на сваю карысць тарыфы, фармаванне якіх праходзіць па непразрыстых схемах. Жыхар Гомеля Генадзь Падальніцкі, калі ўбачыў новыя тарыфы летам 2017 года, адмовіўся плаціць за паслугі «Спецкамунтранса», якімі не карыстаецца. У выніку суд Савецкага раёна абавязаў грамадзяніна заключыць дамову са «Спецкамунтрансам».

Гамяльчук Генадзь Падальніцкі заўважае, што прадпрыемства навязвае грамадзянам кабальныя ўмовы.

Цяпер яны патрабуюць больш за 4 рублі. Пры тым, што расцэнкі, калі плаціла маці па старой дамове на цяперашнія грошы выходзіць каля 15 капеек. Але ж не чатыры рублі з лішкам. Куды такія цэны і за якія аб’ёмы яны ў нас бяруць? Я складую і ўтылізую смецце і цяпер яго ў мяне ўвогуле няма.

Генадзь Падальніцкі будзе і надалей судзіцца са «Спецкамунтрансам», паколькі лічыць умовы прадпрыемства непрымальнымі.

Беларускае Радыё Рацыя