Гомельцы рыхтуюцца да прыезду Святланы Алексіевіч



На падворку грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палескай ідуць падрыхтоўчыя працы. Гаспадары апазіцыйнага офіса рыхтуюць летні амфітэатр і аздабляюць двор нацыянальнымі сімваламі. Арганізатар сустрэчы з пісьменніцай Уладзімір Кацора заўважае, што па аб’ектыўных прычынах далёка не ўсе ахвотныя змогуць трапіць на сустрэчу са Святланай Алексіевіч.

Сустрэча можа прайсці толькі ў памяшканні, таму яна будзе адбывацца ў нашай канферэнц-зале. Ёсць спіс запрошаных, усё яны ўжо ведаюць пра гэта. На жаль, гэтае кола не больш за 60 чалавек. Але мы зараз рыхтуем амфітэатр, дзе будзе вялікі тэлевізар, праз інтэрнэт будзе стрым гэтай сустрэчы. Таму ўсе жадаючыя змогуць праз інтэрнэт назіраць і слухаць. А магчыма так, што нешта зменіцца і сустрэча пройдзе ў амфітэатры.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлана Алексіевіч наведае Гомель 7 ліпеня. Першапачаткова планавалася, што сустрэча з пісьменніцай адбудзецца ў гомельскай абласной бібліятэцы, але кіраўніцтва бібліятэкі нечакана адмовілася ад прадастаўлення залы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель