Гомельцы рыхтуюцца да суда супраць адноўленага “дармаедскага дэкрэта”



Відэаблогер Арцём Шапараў перакананы, што некаторыя палажэнні Дэкрэта №1 “Аб садзейнічанні занятасці” парушаюць ягоныя канстытуцыйныя правы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, што не занятым у эканоміцы грамадзянам давядзецца кампенсаваць у 100 %-м аб’ёме паслугі ЖКГ.

Гамяльчук заўважае, што спробы дыскрымінаваць людзей, якія не маюць афіцыйнай працы, выклікаюць абурэнне грамадства.

– Замест таго, каб выконваць сваю працу, яны прыдумваюць розныя дэкрэты, якія будуць узрушваць людзей. Чаму я павінен судзіцца, губляць свой час і тую ж базавую велічыню на падачу ў суд за тое, што і так замацавана Канстытуцыяй. Вось як так? Гэта зноў хворы розум дзяржавы.

Кансультаваць Арцёма Шапарава на ўсіх этапах дасудовых і судовых разбіральніцтваў будзе праваабаронца Леанід Судаленка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота svaboda.org