Гомельцы супраць няўдалай рэканструкцыі вуліцы Кірава



Гомельцы пратэстуюць супраць вынікаў рэканструкцыі вуліцы Кірава. Адразу некалькі ініцыятыўных групаў грамадзян збіраюць подпісы за тое, каб улады вярнулі першапачатковы выгляд адной з цэнтральных вуліц горада, якая пераўтварылася ў аўтамагістраль.

e80c4ccdc03b914d6c6feeff03605ef9

Каардынатар па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гомелі Аляксандр Шарыпаў звяртае ўвагу на праблемы жыхароў вуліцы Кірава, якія паўсталі ў выніку рэканструкцыі:

– На вуліцы з’явіліся так званыя кальцавыя развязкі – гэта стварыла шмат нязручнасцяў, як для жыхароў бліжэйшых дамоў, так і для іншых пешаходаў, якія ходзяць па гэтай вуліцы. Для прыкладу, вось крама, якую мы бачым зправа ад мяне. Для таго, каб нам цяпер у яе трапіць, трэба прайсці роўна ў дзесяць разоў.

Большасць жыхароў вуліцы Кірава, паводле словаў актывістаў, таксама крытычна ставяцца да вынікаў рэканструкцыі:

– Цяжка пераходзіць, на праспект трэба абыходзіць, тут трэба абыходзіць і немагчыма на ранак прайсці.

– Нармальна, хутчэй для машын. Мяне ўсё задавальняе.

– Не задаволены, шуму шмат, транспарту шмат пусцілі, агароджы зрабілі, далёка ў краму хадзіць пенсіянерам па гэтых зігзагах.

Рэканструкцыя вуліцы Гарадскому і рэспубліканскаму бюджэту абышліся ў больш чым паўтара мільёна даляраў ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель