Гомельцы супраць завода АКБ пад Берасцем



Каля 200 чалавек, па падліках праваабаронцаў, выйшлі на плошчу Леніна ў Берасці на традыцыйную нядзельную акцыю па „кармленні галубоў”.

Усе яны выступаюць супраць будаўніцтва заводу акумулятарных батарэй кампаніі „АйПаўэр”. Гэтым разам на мерапрыемстве былі і госці з Гомеля, якія праз сродкі масавай інфармацыі чулі пра праблему завода пад Берасцем:

– Заўсёды захапляюся гэтай акцыяй. Мне вельмі падабаецца салідарнасць людзей, якія выходзяць на гэтыя акцыі. Даўно хацеў сюды прыехаць. Нарэшце выбраўся ў гэтым годзе. Мне вельмі падабаецца, што людзі бароняць свае правы. Яны хочуць жыць у чыстай зоне, а не так як наша Гомельшчына жыве ў атруце.

Удзельнікаў акцыі па-ранейшаму здымалі на відэа невядомыя асобы ў цывільным, а таксама пратэстоўцаў некалькі разоў абыходзіў міліцэйскі патруль. Акрамя ўдзельнікаў мерапрыемства па „кармленні галубоў”, на плошчы знаходзіліся з дзясятак спецаўтамабіляў камунальных службаў горада.

Беларускае Радыё Рацыя