Гомельцы выйдуць пратэставаць супраць „дэкрэту аб дармаедах”
Гомельцы выйдуць на пратэстную акцыю супраць Дэкрэта №3, нягледзячы на забарону гарвыканкама. Такое рашэнне прыняў аргкамітэт па правядзенні „марша недармаедаў” у Гомелі. Арганізатары спасылаюцца на канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што людзям трэба выходзіць на масавую акцыю, каб паказаць уладам колькасць незадаволеных так званым „дэкрэтам аб дармаедах”.
– Я заклічу людзей без усялякіх лозунгаў папрысутнічаць, проста пагуляць вакол танка. Хоць мне падказалі, што ў гэты дзень могуць арганізаваць кірмаш. Тым лепш – паходзім па кірмашы, можа хтосьці бульбы купіць, “беларускіх” крэветак. Пакажам уладам колькі людзей незадаволеныя гэтым дэкрэтам, каб улада бачыла, што нас не дзесяць і не дваццаць.
Пратэст жыхароў Гомеля супраць Дэкрэта №3 адбудзецца 19 лютага (у нядзелю) а 12-й гадзіне на плошчы Паўстання.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота svaboda.org