Google заблакаваў YouTube-каналы прадпрыемстваў пад амерыканскімі санкцыямі
Google заблакаваў не толькі акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэта, але і каналы іншых прадпрыемстваў і дзяржорганаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Пад блакіроўкі трапілі каналы „Беларуськалія”, лідскай „Лакафарбы”, „Брэміна груп”, тытунёвая фабрыка „Нёман”, „Нафтан”, а таксама ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Берасцейскага аблвыканкама, УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пры пераходзе на YouTube-каналы гэтых прадпрыемстваў і арганізацый з’яўляецца паведамленне „Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube”.
