„Горад зручны для кожнага”
„Горад зручны для кожнага” – праграма стажыровак пад такой назвай завяршылася ў Берасці.
Яна адбывалася цягам некалькіх месяцаў у экакластары (Тэхнапарк). Агулам экалагічную адукацыю атрымала каля двух дзясяткаў чалавек, кажа адзін з арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:
– Набіраем розных актывістаў, якія хочуць займацца ў сваіх гарадах роварнай інфраструктуры, а таксама вырашэннем розных экалагічных праблем у сваім населеным пункце. Мы сумесна з гэтымі людзьмі будзем арганізоўваць экалагічныя і роварныя акцыі цягам перыяду: сакавік, красавік і травень.
Ініцыятарамі правядзення такога праэкта сталі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы „За вела Берасце!” і сябры моладзевага грамадскага аб’яднання „Час зямлі”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце