Гораду Прыпяць – 50 год



Гораду Прыпяць, які знаходзіцца ў трох кіламетрах ад ЧАЭС, – 50 год. У лютым 1970 года ўзнік горад, які праіснаваў усяго 16 год. Жыхароў Прыпяці эвакуявалі на наступны дзень пасля катастрофы на атамнай электрастанцыі.

Відавочцы тых падзей узгадваюць, што была абвешчаная часовая эвакуацыя:

– Аб’явілі па радыё, падагналі аўтобусы, прызначылі час у кожным квартале. Людзі выйшлі, селі ў аўтобусы і з’ехалі. Мы не ведалі, што адбываецца. Нам увогуле казалі, што на пару дзён на майскія святы з’едзем, а потым прыедзем назад.

– У Прыпяці я жыў з 1975 года, у дзень аварыі я быў у арміі. Спачатку пра тое, што ўзарвалася там, даведаўся ў арміі, потым бацькі паведамілі, што іх вывезлі, што яны ў іншым месцы, і каб вяртаўся ўжо менавіта туды.

Да чарнобыльскай трагедыі ў Прыпяці пражывала больш за 47 тысячаў чалавек. Цяпер горад атамшчыкаў знаходзіцца ў Чарнобыльскай зоне адчужэння.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: chornobyl.com.ua