Алена Маслюкова: Ператрусы ў СМІ становяцца нормай
Сенняшняя „Госця Рацыі” – Алена Маслюкова, кіраўніца светлагорскай філіі праваабарончага цэнтру „Вясна”.
РР: Сёння ў Светлагорску асабліва шмат ператрусаў, затрыманняў. Ці можаце пракаментаваць тое, што там адбываецца?
– Тое, што сярод светлагорскіх актывістаў і проста актыўных грамадзян адбываюцца перыядычна ператрусы ўжо становіцца нормай. Але сёння ад самай раніцы а 8 як мінімум да 5 вядомых мне асобаў прыйшлі з ператрусамі, і падстава для ператрусаў была больш сур’ёзная і істотная, таму што іх апытвалі па адмыслова складзенай анкеце з 23 пытанняў. Гэтую анкету ім даслалі з Гомельскай абласной пракуратуры, і яна была падпісана Гомельскім пракурорам. Усе пытанні тычыліся ч.2 арт. 289 крымінальнага кодэксу. Гэта нішто іншае, як апытанні па актах тэррарызму, якія здзясняюцца паўторна, альбо групай асобаў, альбо асобай, якая раней здзейсніла злачынства. Наколькі я ведаю, ніводная з асобаў, якія сёння прайшлі праз вобшукі і допыты не была злачынцам, і аніякага дачынення да актаў тэррарызму не мае.
РР Гэта была руцінная „прагулка” па незалежных СМІ, ці рыхтуецца нешта больш істотнае?
– Я усё ж такі падумала пра другі варыянт. Хоць і не хочацца, але мне падаецца, што гэта не проста пра прагулкі. Гэта ўсё вельмі сур’ёзна. Яны ціснуць для таго, каб апошніх, хто застаўся ў Беларусі, і хто мае адвагу вольна казаць пра тое, што ім не падабаецца проста прыціснуць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя