Граф Прушынскі: Пасля сёлетняга Дня Волі Лукашэнка мусіць сур’ёзна задумацца



Маштабнае святкаванне сотых угодкаў БНР разгарнулася 25 сакавіка каля опернага тэатра ў Менску. Па падліках арганізатараў, каля 50 тысяч чалавек прыйшло ў гэты дзень паглядзець канцэртную праграму.

У натоўпе мы сустрэлі былога кандыдата ў прэзідэнты Польшчы графа Аляксандра Прушынскага.

„Мяне звалі на святкаванне Дня Волі ў Варшаве, але я вырашыў прыехаць сюды”, – кажа Аляксандр Прушынскі:

Ніколі на мітынгах не было такой колькасці моладзі і такой колькасці сцягоў. Ніколі! То бок свята грамадскасці. А дзе дзяржава? Самае галоўнае пытанне ў тым, каб Аляксандр Рыгоравіч падумаў, што патрэбны змены. Нельга сказаць «Хай будзе!», бо будзе тады тупік, рэвалюцыя. Але навошта нам рэвалюцыя? Трэба, каб увесь час падвышаўся ровень жыцця.

Пару гадоў таму граф Прушынскі атрымаў беларускае грамадзянства, а папярэдне некалькі разоў заяўляў пра сваё жаданне балатавацца на выбарах у Беларусі.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтаркі