Графіцісты нагадаюць гомельцам пра гісторыю горада



На адным з фасадаў дома па вуліцы Ірынінскай з’явіцца рэтра-пано. На ім будзе намаляваны будынак ХІХ стагоддзя, які калісьці знаходзіўся на галоўнай вуліцы Гомеля. Малюнак стварае мастак-графіціст Канстанцін Окунеў.

 За аснову малюнка ўзята фатаграфія будынка па вуліцы Савецкай (раней Румянцаўская) 1894 года. У ім знаходзіліся розныя арганізацыі. Узялі гістарычны факт і нанеслі яго на сцяну. Толькі што дадалі персанажаў. На фатаграфіі яны былі, але не адпавядалі нашым патрабаванням.  

Мастак Канстанцін Окунеў з’яўляецца аўтарам некалькіх працаў у стылі графіці ў Гомелі. Сярод іх – цягнік 3D на сцяне ў Чыгуначным раёне і рамонкі на будынку медыцынскага цэнтра.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота Ганны Пашчанкі