Грамадскага актывіста папярэдзілі за арганізацыю Марша недармаедаў
Пракуратура Пінскага раёна вынесла пісьмовае папярэджанне грамадскаму актывісту Дзмітрыю Сергіевічу толькі за тое, што на сваёй старонцы Укантакце паведаміў пра дзень і час Марша недармаедаў у Пінску. Гэта стала падставай палічыць Сергіевіча арганізатарам будучай акцыі.
Такога ў Беларусі яшчэ не было, каб каралі яшчэ да акцыі, кажа Дзмітрый Сергіевіч:
– Я прыйшоў туды не сам, зразумела, бо не ведаў, што там чакаць. Мне паказалі раздрукоўку маёй старонкі Укантакце. На сваёй старонцы я размясціў афішу Маршу. Гэтую афішу яны раздрукавалі і мне паказалі. Каманда ім паступіла з Берасця.
Дзмітрыю Сергіевічу далі зразумець, што яго выхад на Марш абыдзецца яму ад 20 да 40 базавых велічынь штрафу або адміністрацыйным арыштам.
Характэрна, што такі падыход у працы беларускай пракуратуры сімвалічны з бланкам позвы яшчэ савецкага часу, якую атрымаў Сергіевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
