Грамадская дзяячка з Берасцейшчыны: Палітвязняў трымаюць у вельмі лютых умовах
Грамадскія актывісты пераправерылі інфармацыю ад пінчукоў на прадмет наяўнасці па сённяшні дзень у ізалятары часовага ўтрымання Пінска адмысловай камеры для «палітычных». З розных крыніц вынікае, што яна існуе з пратэсных часоў і ў яе дагэтуль перыядычна трапляюць грамадзяне. Многія яшчэ за двух-трох гадовай даўніны ўпадабанні і каментары ў сацыяльных сетках.
Галоўная адметнасць «палітычных» камер ад астатніх – умовы, якія ствараюць міліцыянты парушаючы свой жа ўнутраны рэжым, – гаворыць грамадская дзяячка з Берасцейшчыны:
— Ідуць на парушэнне сваіх жа правіл, гэта значыць трымаюць іх у вельмі лютых умовах. Ім не дазваляюць прадуктовыя перадачы, раз. Ім не даюць нават цёплае адзенне, перададзенае сваякамі, нягледзячы на тыя ўмовы, якія там ёсць. Ім не выдаюць гігіенічныя сродкі. Ні для каго не сакрэт, туалеты там не выносяць вельмі доўга. Ім не дазваляюць выносіць іх у санітарны пакой, апаражняць іх, гэта значыць людзі сядзяць у гэтых міязмах. Ім у прынцыпе ўжо на працягу некалькіх гадоў не выдаюць ніякія спальныя прыналежнасці, уключаючы матрацы.
Суразмоўца дадае – многіх асуджаных па адміністрацыйных артыкулах не звязаных з палітыкай, лякаюць тым, што змесцяць у «палітычную камеру». Людзям ужо нават не трэба тлумачыць, што з гэтага вынікае.
Беларускае Радыё Рацыя