Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус звярнуўся да ўладаў
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус звярнуўся з заявамі да памочніка прэзідэнта па Менскай вобласці Ігара Яўсеева, да міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Анатоля Хацько і пракурора Нясвіжскага раёна.
У сваёй заяве Чарнавус ставіць пытанні наконт выкрасленага са спісу агракамбінату „Сноў” і пазбаўленага звання Ганаровага работніка агракамбінату Вячаслава Сырыцы і затрымання міліцыяй ягонай даверанай асобы Аляксандра Вайцешыка, кажа Мікалай Чарнавус:
– Каб яны мне далі адказ, ці правільна паступіў старшыня агракамбінату „Сноў” Вячаславам Сырыцам. Вайцешыка будуць судзіць нібыта за хуліганства, а Вайцешык быў даверанай асобай Сырыцы. Радаману гэта не падабалася, бо Вайцешык і яго прадстаўнікі сустракаліся восем разоў у нясвіжскім судзе.
Паводле Мікалая Чарнавуса, старшыня агракамбінату Мікалай Радаман адпомсціў старэйшаму работніку агракамбінату, які прапрацаваў 53 гады і меў за адданую працу Ордэн Славы 3 ступені Вячаславу Сырыцы за тое, што апошні не пагадзіўся з абвінавачваннем нібыта скрадзенага ім 5 літраў паліва і звярнуўся ў суд.
Праз 2 гады Радаман сабраў сход упаўнаважаных, каб адабраць званне ганаровага работніка і адлічыць з членаў гаспадаркі, тым самым пазбавіўшы Сырыцу ўсіх даплат, на якія маюць права пенсіянеры гаспадаркі. Нягледзячы на адкрытае па патрабаванню Радамана галасаванне, з 300 прысутных на сходзе 191 чалавек устрымаўся, 107 прагаласавалі „за” і 10 „супраць”.
Беларускае Радыё Рацыя