Грамадскі рух Дзея правёў у Менску пікет да стагоддзя БНР



Грамадскі рух Дзея правёў у Менску пікет да стагоддзя абвяшчэння БНР. На пікеце мінакам прапанавалі зрабіць фота на фоне расцяжкі з выявай Пагоні. Фармальнай падставай для правядзення пікету стала перадвыбарчая агітацыя. Гаворыць заснавальнік Руху Дзея Алесь Лагвінец:

— У форме пікета кандыдата Краснакуцкага адбываецца акцыя інфармавання пра стагоддзе БНР. З фотазонай,  з вялікай Пагоняй, на якой напісана: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць…», а таксама з бел-чырвона белымі сцягамі. Людзі ідуць, звяртаюць увагу, я лічу гэта вельмі важна: візуалізаваць сапраўдную гісторыю Беларусі.

Сутнасць пікетаў тлумачыць кіраўнік медыя службы грамадскага Руху Дзея Пятро Маркелаў:

— Вырашылі выставіць пікет-фотазону БНР100, прысвечаную стагоддзю абвяшчэння БНР і прапануем людзям усім бясплатна сфатаграфавацца на фоне Пагоні ды запусціць фота ў сацсеткі з тэгам #БНР 100.

Агітацыйныя пікеты праходзяць пад пільнай увагай супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у цывільным, якія ажыццяўляць фота і відэа здымкі пікетоўшчыкаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя