Грамадскі сектар Атрада „Пагоня” заблакавалі ў „Аднакласніках”



У сацсетцы „Аднакласнікі” заблакавана старонка Грамадскага сектара Атрада „Пагоня”. 

Пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook:

ФСБ рыхтуецца…?!

– Пасля публікацыі пра прарасейскую пятую калону ў Беларусі, нашая суполка ў „Аднакласніках” была заблакаваная. Прычына- нацыяналізм) Суполка пры гэтым налічвала амаль 3000 падпісчыкаў. Чакаем, што хутка мы будзем заблакаваныя таксама і „УКантакце”. Тое, што гэта не выпадковасць для нас факт! Раней была ўжо заблакаваная іншая суполка беларускіх добраахвотнікаў у расейскай сацыяльнай сетцы „УКантакце” – старонка „Тактычнай групы Беларусь”.

Беларускіх добраахвотнікаў баяцца як спецслужбы Расеі (цікава толькі чаму пачалі актыўна баяцца перад вучэннямі Захад-2017?!), так і беларускія спецслужбы. Але найбольш яны баяцца беларускай салідарнасці! Таму просім Вас падтрымаць нас рэпостам гэтага паста і далучэннем да нас у сацыяльных сетках, дзе рукі Крамля да нас не змогуць дабрацца. Ужо сёння мы пастараемся адкрыць старонкі ў іншых, не расейскіх, сацыяльных сетках.

Грамадскі сектар Атрада „Пагоня” займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, данясеннем да беларускага грамадства інфармацыі пра падзеі на Усходзе Украіны ды інфармаваннем украінскага грамадства пра ўдзел у АТА беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя