Грамадскім транспартам за 4 месяцы скарысталіся 208 млн чалавек



У студзені — красавіку гэтага года сталічны грамадскі транспарт перавёз 208 млн чалавек. Гэта 87,6% да аналагічнага перыяду 2020 га. Такая інфармацыя размешчана на сайце Галоўнага статыстычнага камітэта горада Менска, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

За 4 месяцы 2021-га пасажыраабарот склаў 2 417100000 пасажыра-кіламетраў, ці 82,2% да ўзроўню студзеня — красавіку мінулага года.

Што тычыцца перавозак арганізацыямі і ІП розных грузаў, то лічба склала 23,4 млн тон (109,4% да студзеня — красавіка 2020 г.). Грузаабарот — 10,7 млрд тона-кіламетраў (117% да аналагічнага перыяду 2020 г.).

zviazda.by