Грамадскія актывісты Гародні заклікаюць улады ўпарадкаваць паркавыя зоны
Грамадскія арганізацыі Гародні прапануюць уладам арганізаваць акцыю па ўпарадкаванні лесу – паркавых зонаў, многія з якіх паступова пераўтвараюцца ў сметнікі. Мерапрыемства будзе прымеркавана да сусветнага Дня лесу, які адзначаецца ў сярэдзіне траўня. У прыватнасці, ёсць ідэя ўпарадкаваць тэрыторыю ляснога масіва ў мікрараёне “Вішнявец”, які па словах каардынатара ініцыятывы Аляксандра Лашкоўскага, паступова губляе абрысы цівілізаванага месца адпачынку тысячаў жыхароў мікрараёну.
– Лес знаходзіцца непасрэдна каля вялікай колькасці жылых дамоў і выкарыстоўвацца у асноўным для выгулу сабак і для таго, каб схадзіць сюды і адпачыць – з вогнішчам, півам.
Да правядзення акцыі па ўпарадкаванні лесу – паркавай зоны ў мікрараёне “Вішнявец” арганізатары спрабуюць далучыць прадпрыемства “Гродназелянбуд” і жыхароў мікрараёна, для якіх бліжэйшым часам будзе праведзена адмыслова інфамацыйная кампанія.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя