Слуханні па будаўніцтве акумулятарнага завода прайшлі непадалёк Берасця



Грамадскія слуханні па будаўніцтве акумулятарнага завода прайшлі ў некалькіх кіламетрах ад Берасця. Тут у адным з сельскіх дамоў культуры сабраліся больш за дзве сотні чалавек, у тым ліку прадстаўнікі мясцовай улады.

Мясцовыя жыхары настроеная катэгарычна супраць з’яўлення экалагічна-небяспечнага аб’екту:

— Мая пазіцыя такая: навошта менавіта ў жылой зоне будаваць завод?

—  Прыйшла на сустрэчу, бо мне не абыякавая будучыня маіх дзяцей, а будаўніцтва такога заводу на тэрыторыі нашага горада я лічу, што перш за ўсё ўнясе небяспеку для здароўя.

— Кітайцы далі грошай, чыноўнікі раздзярбанілі, от і падзяліліся з бізнесменамі, а цяпер нам уціраюць, якія там працоўныя месцы. Каб плавіць свінец у трох каструлях? Я не бачу там працоўных месцаў.     

Прадстаўнікі ўлады адмовіліся каментаваць сітуацыю. На сход не змагла трапіць амаль палова жадаючых, паколькі быў абраны малы зал для правядзення мерапрыемства. Берасцейцы перакананыя, што гэта было зроблена наўмысна.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце