Грамадскія слуханні праходзяць у Берасці
Грамадскія слуханні аб’яўлены ў мікрараёне Кавалёва. Па вуліцы Суворава мясцовыя ўлады прапаноўваюць пабудаваць шматкватэрны дом і спартовую пляцоўку.
Працэдура ладзіцца згодна пастановы „Аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці”. Прадстаўнікі Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту павінны прыслухацца і ўлічыць меркаванне кожнага грамадзяніна ці прадстаўніка грамадскай супольнасці. Жыхары мікрараёну Рэчыца распавялі пра тое, якіх аб’ектаў ім не хапае:
– Патрэбны паркі, скверы, спартовыя ўстановы, дзіцячыя пляцоўкі – каб дзеці больш займаліся спортам.
– Там пустак шмат, там увогуле нічога няма – ні дзіцячых пляцовак, нічога няма. Каб нешта было для дзяцей, для падлеткаў, асабліва для падлеткаў. Нічога няма, таму ўсе едуць у горад.
– Каб было больш прыгожых месцах, каб было дзе пагуляць, з той жа дзіцячай каляскай. А сёння мамы з каляскамі ездзяць каля парковак.
Грамадскае абмеркаванне пройдзе да 24 верасня ўключна ў інфармацыйным цэнтры Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту. Заўвагі і прапановы грамадзян будуць разгледжаныя на горадабудаўнічым савеце.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.