Грамадства змагаецца за беларусізацыю



Адным з дасягненняў кампаніі па беларусізацыі грамадства можна назваць увагу да дзіцячых садкоў. Пакуль на прыкладзе аднаго Слуцка, дзе з’явілася літаратура на роднай мове, а далей такія кампаніі павінны прайсці і ў іншых гарадах.

На фота: Ігар Случак і Аліна Нагорная

Але гэта далёка не адзінае дасягненне кампаніі па беларусізацыі за апошнія месяцы, кажа ўдзельніца руху Аліна Нагорная.

– Можна пахваліцца кампаніяй, выконваючы хуткасны рэжым, калі мы на прыкладзе дарожных знакаў, вулічных шыльдаў паказалі людзям, што, калі яны бачаць, што дзесьці не хапае беларускай мовы, ім не трэба скардзіцца на кухні ці ў “Фэйсбуку”, а трэба ўзяць і напісаць зварот, як гэта рабіць правільна. Ужо, здаецца, больш за 200 шыльдаў змененыя па ўсёй Беларусі. І гэта цудоўна, і натхняе на будучыя такія дзеянні.

Таксама ў хуткім часе ў беларусаў будзе магчымасць афармляць дакументы на наданне жыллёва-камунальных паслуг на роднай мове. Аднак наперадзе яшчэ шмат працы і разнастайныя сферы для вяртання туды беларускай мовы, дадала Аліна Нагорная.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск