Грамадзяне 73 краін могуць без візы прыехаць у Беларусь для вакцынацыі
Грамадзяне 73 дзяржаваў атрымалі магчымасць без візы на пяць сутак прыехаць у Беларусь для вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плануецца праводзіць на платнай аснове ў медыцынскіх арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Саўмін усталюе парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак замежнікаў на вакцынацыю і парадак наведвання імі Беларусі.
Нагадаем, што паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі вакцынацыяй супраць каронавіруса ахоплена ўсяго 13% насельніцтва, з якіх звыш 560 тысяч прайшлі поўны курс імунізацыі і каля 850 тысяч атрымалі першы кампанент.
Беларускае Радыё Рацыя