Грамадзяне Расеі набываюць нерухомасць на Гарадзеншчыне
З пачатку года грамадзяне Расеі выяўляюць усё большую зацікаўленасць да нерухомасці ў прыпамежнай Гародні і яе ваколіцах.
На працягу года кошты па асобных пазіцыях на нерухомасць падвысіліся больш як на 20%. Што да грамадзян Расеі, то многія з іх не шкадуюць, што пераехалі на сталае месца жыхарства ў Беларусь:
– Шмат хто хоча выехаць, шмат хто хоча змяніць сваё жыццё. У страху сядзяць, не ўсе вырашаюцца, але шмат хто – хоча. Тыя, хто ўсё ж такі вырашыўся кажуць: “Краіна, у якой вы жывеце, добрая. Людзі добрыя, але эканоміка слабая.
Падвышэнне попыту на нерухомасць з боку расейцаў спрыяе даволі высокаму ўзроўню коштаў на кватэры у Гародні. Прыкладам, 2-х пакаёвую кватэру старой планіроўкі прапануюць набыць у асобных выпадках больш як за 50 000 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя