Грамадзянін Расеі хацеў даць хабар мытніку



Супрацоўнікамі мытных органаў сумесна з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менскага райвыканкама спынена спроба дачы хабару.

1022445246

Фота sputnik.by

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 13 лiпеня 42-гадовы ўраджэнец Азербайджана — грамадзянін Расеі прапанаваў супрацоўніку мытных органаў грашовую ўзнагароду ў 500 даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання пра непрыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за здзейсненае правапарушэнне.

Грамадзянін Расеі затрыманы, у дачыненні да яго пачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 431 (дача хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

belapan.by