Грамадзянін Расеі спрабаваў завезці з Польшчы ў Беларусь амаль 30 кг гашышу
Да 12 гадоў пазбаўлення волі пагражае расейцу, які спрабаваў правезці з Польшчы ў Беларусь амаль 30 кілаграмаў гашышу.
Небяспечны груз быў знойдзены ў ноч на аўторак, сёмага жніўня, у пункце пропуску „Дамачава”.
Падчас паглыбленага надгляду, у мікрааўтобусе пад дэкаратыўнымі панэлямі багажнага аддзялення былі знойдзены пятнаццаць пакункаў.
Кіроўца сцвярджае, што аб крымінальным змесціве грузу, які ён вёз з Галандыі ў Расею, ён не ведаў.
У цяперашні час мікрааўтобус затрыманы да суда. Кіроўца перададзены для далейшага разгляду супрацоўнікам мытні.