Грэбень, які можа прэтэндаваць на кнігу рэкордаў Гінеса



“Драўляны грэбень, які я зрабіў, можа прэтэндаваць у спіс кнігі рэкордаў Гінеса”, – кажа майстар па дрэве глыбоцкага Дома рамёстваў Віктар Дудкевіч.

smotkina_greben_dudkevih

Вялікі грэбень каля метра ў даўжыню і каля паўметра ў шырыню Віктар Дудкевіч падараваў глыбоцкаму Цэнтру прыгажосці “Клеапатра”.

smotkina_greben_1

– Мне ў гэтай цырульні вельмі спадабаліся адносіны да кліентаў. Грэбень, як абярэг.

Дырэктар глыбоцкага Цэнтра прыгажосці “Клеапатра” Святлана Снарковіч кажа, што гэта не першы падарунак ад удзячнага кліента, за што яму вялікі дзякуй.

– Падарунак – гэта ўжо другі, у нас ужо карціна вісіць “Манікюрная рапсодыя”. І яшчэ такі цудоўны грэбень, які нам вельмі спадабаўся, вельмі сімвалічны падарунак. Мастакі вельмі цікавыя людзі, адразу бачная творчая натура – заўсёды культурны прыемны, вельмі дакладны. Заўсёды радыя абслугоўваць такіх.

Майстар па дрэве Віктар Дудкевіч не раз на розных выставах і фэстах уражваў беларусаў сваімі вырабамі – драўляным роварам, друкаваным станком, беларускімі драўлянымі цацкамі па старажытнай методыцы выканання і іншымі.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя