Грэка-каталіцкага святара аштрафавалі на 50 базавых
Святар Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы Васіль Ягораў, настаяцель прыхода Божай Маці Бялыніцкай, атрымаў сёння штраф памерам 50 базавых велічынь. Суд на ім адбыўся ў Магілёве.
Святар быў затрыманы 25 сакавіка, мяркуецца, што прычынай затрымання стала налепка на аўтамабілі з надпісам “Украіна, прабач”. З 25 па 28 сакавіка ён утрымліваўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
Васіль Ягораў вучыўся ў Івана-Франкоўску. З’яўляецца шматдзетным бацькам і актывістам у абарону традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя