„Гродна Азот” супраць свавольства міліцыі



Супраць свавольства міліцыянтаў і АМАПу ў Гародні, а таксама беспрычынных арыштаў і судоў над грамадзянамі, выступіў працоўны калектыў „Гродна Азоту”.

Кажа наш карэспандэнт:

– У „Гродна Азот” найбуйнейшым прадпрыемстве рэгіёна, прайшоў сход працоўнага калектыву ў памяшканні завадскога кіравання. Галоўная задача вынікі выбараў у якія ніхто не верыць, патрабаванне адкрытага пераліку бюлетэняў. Удзельнікі сходу патрабавалі ад уладаў бяспечнага знаходжання ў Гародні і абароны жыхароў гораду ад свавольства АМАПу. На сходзе ўдзельнікі дамовіліся сустрэцца ў пятніцу, 14-га жніўня, але ў памяшканні кіравання прадпрыемствам.

„Азот” – гэта бесперапынная вытворчасць, таму забастоўка на прадпрыемстве немагчымая.

Беларускае Радыё Рацыя