Грошы на вецер
Івацэвічы не могуць мець чыстай вады з-за праваленай рэканструкцыі водазабора “Шыбельная гара”, якая прайшла ўсяго паўтара года таму. Аўтаматычная праца на водазаборы стала поўнасцю ручной. Адкручваць засаўкі аператарам вельмі цяжка, і яны фізічна не могуць паспець справіцца з патокам вады. І ўсё гэта з-за памылкі ці з-за карысці непрафесіянала ў Берасцейскай абласной жыллёва-камунальнай гаспадарцы, які займаўся набыццём патрэбнага абсталявання, кажуць рабочыя:
– Я лічу, што гэта не тыя засаўкі, якія патрэбны тут. Гэтыя засаўкі, хутчэй за ўсё, для меліярацыйных мэтаў.
– Прамыўка парушаецца. Мы не паспяваем. Пакуль адчыніш засаўку, ужо помпы няма калі ўключаць, бо вада ўжо прабегла.
– Няма добрага абсталявання – ніколі не будзе якаснага прадукту.
Ніхто з івацэвіцкага начальства не прадпрымае ніякіх мер для выпраўлення сітуацыі. Ім жа рукі не баляць ад цяжкай працы. Але такая сітуацыя выкліча новыя дзяржаўныя затраты, лічаць аператары:
– Гэта заўчасна трэба будзе і засыпку мяняць у фільтрах, і зноў выдаткі і выдаткі.
– І зноў пойдзе жалеза ў ваду, якая даецца гораду.
Паводле аператараў Івацэвіцкага водазабора, пасля рэканструкцыі іх заробак упаў на 100 рублёў.
Таксама можна меркаваць, што такая сітуацыя склалася не толькі ў Івацэвічах, а ў іншых гарадах вобласці, куды было пастаўлена аналагічнае абсталяванне. І чарговая праграма года чыстай вады, якая пачалася ў 2019-ым, зноў пацерпіць фіяска.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя