„Грунтоўня” правяла трэнінг „Ад мары – да мэты”



Пра мэтавыя аўдыторыі, пастаноўку задач, тактычнае планаванне і расстаноўку прыярытэтаў – размаўлялі ў Берасці. Другі па ліку трэнінг з цыклу  курсаў моладзевай актыўнасці „Ад мары – да мэты” прайшоў у грамадска-культурніцкім цэнтры „Грунтоўня”.

Адзін з галоўных арганізатараў адукацыйнай сустрэчы Віктар Клімус адзначае, што важна як мага больш людзей далучаць да грамадскай дзейнасці:

– Мы ладзім гэтыя курсы для таго, каб простая моладзь з Берасця навучылася ладзіць нейкія грамадскія ці творчыя акцыі карысныя для шырокага кола. Мы не ставім нейкія ўмовы і крытэрыі, якімі мусяць быць па колькасных ці якасных паказчыках гэтыя мерапрыемствы, мы проста стымулюем актыўнасць і спрыяем таму, каб ідэя грамадскай актыўнасці развівалася ў горадзе.

Як адзначыў Віктар Клімус, у межах цыклу курсаў моладзевай актыўнасці плануецца правесці яшчэ дзве сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце