Група беларускіх юрыстаў распрацавала праект закона Вітольда Ашурка
Група беларускіх юрыстаў распрацавала праект закона, які назвала ў гонар Вітольда Ашурка. Гэты праект аб правах вязняў і гарантыях іх забеспячэння, а таксама пра тое, што рабіць у выпадку смерці зняволеных. Адзін з распрацоўшчыкаў – Раман Кісляк.
У размове з “Белсатам” ён распавёў, што законапраект імя Вітольда Ашурка – гэта праца на будучыню.
“На жаль, у Беларусі тысячы людзей затрыманыя, арыштаваныя, утрымліваюцца пад вартай, і ёсць маса інфармацыі пра тое, у якіх умовах іх утрымліваюць. Безумоўна, гэта недапушчальна. Мы лічым, што такія рэчы трэба выпраўляць, павінны быць зробленыя высновы на будучыню, створаныя такія рамкі, якія не дазволяць уладам парушаць правоў чалавека”, – кажа Раман Кісляк.
Ён дадае, што гэты законапраект мае шанец толькі тады, калі Беларусь стане свабоднай.
Беларускае Радыё Рацыя