Грушаўскі сквер вырашана не забудоўваць



Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Пра такое рашэнне кіраўніка дзяржавы БЕЛТА расказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Па даручэнні кіраўніка краіны яна сустрэлася з адміністрацыяй Маскоўскага раёна, забудоўшчыкамі і мясцовымі жыхарамі і выслухала ўсе пункты гледжання і аргументы бакоў.

„Я паведаміла кіраўніку дзяржавы, як развіваецца сітуацыя, і ён прыняў рашэнне, што Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Забудова і ўпарадкаванне будуць весціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў. Прэзідэнт надае вялікую ўвагу пытанням экалогіі, асабліва актуальная гэтая тэма для такога мегаполіса, як Менск”, – распавяла Наталля Качанава.

Нагадаем, што Грушаўскі сквер, якому ўжо каля 90 гадоў, сёння апынуўся практычна ў коле новабудоўляў вышынных жылых комплексаў, і яно працягвае сціскацца. У 2017 годзе стала вядома, што забудоўшчыку ТАА „Датч Стар” далі дазвол на дабудоўванне яшчэ двух секцый ВК „Гранд Хаўс”. Для гэтага яму выдзелілі тэрыторыю, дзе раней размяшчаліся баракі, а таксама зялёную зону, якая прымыкае да сквера, якую забудоўшчык абяцаў акультурыць. А да гэтага тут часова размесціцца паркоўка. Камнем спатыкнення стала змена плошчы сквера. Мясцовыя жыхары справядліва пярэчылі супраць вырубкі дрэў у сваім упадабаным месцы для адпачынку і прагулак.

„Кропка ў гэтым пытанні пастаўлена на самым высокім роўні”, – падагульніла Качанава.

Фота naviny.by