Грузавік уехаў у прыватны дом у Віцебску
Учора на вуліцы Вялікалуцкі тракт у Віцебску кіроўца 1981 года нараджэння на грузавым аўтамабілі заехаў у прыватны дом, паведамляецца на старонцы ДАІ Віцебска „УКантакце”.
Кіроўца патлумачыў свае дзеянні спробай пазбегнуць наезду на пешаходаў, якія, паводле яго слоў, выйшлі на праезную частку. Мужчына прыняў налева і ўрэзаўся ў слуп, які, у сваю чаргу, упаў на дах дома. Затым грузавік уехаў у схіл даху.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.
Фота vk.com/vitebsk__gai
