Грузія: калядныя зніжкі для беларусаў
Інтэрнэт-крама, што гандлюе беларускай сімволікай у Грузіі https://belarussimbol.blogspot.com/, прапануе калядныя і пераднавагоднія зніжкі для беларусаў, якія з’ехалі ў гэту краіну.

Пра зніжкі распавядае заснавальніца крамы Алена Трызна:
– Вырашылі, так як паўсюль праходзяць пераднавагоднія распродажы, то нашым беларусам, якія ў Грузіі, зрабіць падарунак і крыху знізіць кошты, на столькі, на колькі я магу іх знізіць. Гэта будзе такі маленькі-маленькі падарунак ад мяне беларусам.
Па словах Алены, набыць тавары з беларускай нацыянальнай сімволікай магчыма ў двух грузінскіх гарадах:
– Можна набыць у Батумі і Тбілісі. У Тбілісі я сустракаюся з пакупніком асабіста, а ў Батумі часам перадаём з Тбілісі. І ў Батумі ёсць у мяне яшчэ адзін памагаты, які дапамагае рэалізоўваць гэтую прадукцыю. У яго таксама вельмі шмат усяго цікавага ёсць.
Крама працуе некалькі апошніх месяцаў, цягам апошніх некалькі тыдняў замовы таксама прымаюцца і праз тэлеграм-канал https://t.me/joinchat/D4o81TcKFfY0NzVi.







Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
