Грузія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з каронавірусам



Грузія ўвяла на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каронавірусу.

Як паведамляе агенцтва Reuters, пасля рашэння прэзідэнта парламент Грузіі адразу ж ухваліў гэты крок. Сярод іншага, будуць забароненыя зборы людзей больш, чым па 10 чалавек. Грузінскі прэм’ер-міністар Гіоргі Гахарыя заявіў, што пры гэтым ніякія правы і свабоды грузінскіх грамадзян не будуць абмяжоўвацца.

Раней Грузія закрыла свае межы для замежных грамадзян і спыніла авіяпералёты з іншых краін. У Грузіі закрыліся ўсе курорты, рэстараны і крамы, акрамя прадуктовых. Пры гэтым у Грузіі на гэты час зарэгістравана 49 выпадкаў інфекцыі новым каронавірусам.