Губарэвіч штурмуе экалагічна небяспечныя будынкі
Лідар руху «За Свабоду!» і кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавета па 48 Акадэмічнай выбарчай акрузе Юрась Губарэвіч правёў гэтымі выхаднымі шэраг вулічных сустрэч з выбарцамі. На адной з іх, дзе абмяркоўвалася праблема будаўніцтва падземнага гаража-стаянкі адкрытага тыпу , які створыць экалагічныя праблемы ўсяму мікрараёну на мяжы вуліцы Акадэмічнай і праспекта Незалежнасці.
У панядзелак, 12 лютага, у 18.30 Юрась Губарэвіч сустракаецца з выбарцамі ў памяшканні гімназіі на Калініна, 6. Ва аўторак – не санкцыянаваны пікет ля будынка Першамайскага райвыканкама.
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара