ГУБАЗіК хоча пазбаўляць так званых „экстрэмістаў” грамадзянства
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй – ГУБАЗіК – рыхтуе змены ў законы, якія дазволяць забіраць грамадзянства ў беларусаў паводле нараджэння, асуджаных за „экстрэмізм”. А таксама канфіскоўваць іх маёмасць.

Пра гэта ў інтэрв’ю mlyn.by сказаў начальнік упраўлення Андрэй Паршын.
Таксама ён паўтарыў словы пра жаданне ГУБАЗіКа караць за падпіску на так званыя „экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы”. ГУБАЗіК ужо шмат месяцаў сцвярджае, што падпіска на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, ёсць правапарушэннем, але законам караецца толькі распаўсюд інфармацыі з такіх каналаў.
Паршын таксама заявіў, што „анархісцкі рух” у Рэспубліцы Беларусь на сёння цалкам ліквідаваны, а 33-м анархістам выставілі абвінавачанне ў стварэнні або ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.
