ГУБАЗіК хоча прызнаць экстрэмісцкім партал TUT.BY



Прызнаць экстрэмісцкім партал TUT.BY і ўсе ягоныя сацсеткі хочуць праз суд.

Гэта вынікае з заявы МУС Беларусі, накіраванай у суд Цэнтральнага раёну Менска, ТАА «Тут Бай медыя» і Мінінфарм, паведамляе TUT.BY.

У заяве МУС гаворыцца пра тое, што ў ходзе маніторынгу інтэрнэту ў лютым гэтага года на партале і ў сацсетках партала знайшлі «матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь», а пры аналізе матэрыялаў «выяўленыя прыкметы экстрэмізму».

«Згодна з заключэннем камісіі, дзеянні інфармацыйнага рэсурсу TUT.BY па інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў, стварэнні магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у палітычнай, сацыяльнай, інфармацыйнай сферах і, такім чынам, нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве МУС.