ГУБАЗіК пацвердзіў хапун у Баранавічах
14 гадоў таму
Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі інфармацыю пра масавыя затрыманні ў Баранавічах. Нагадаем, учора з’явілася інфармацыя пра затрыманне як мінімум 10 жыхароў гэтага горада, сярод якіх быў праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
ГУБАЗіК назваў гэтыя затрыманні «адпрацоўкай рэгіёна» і папярэдзіў аб аналагічных дзеяннях у іншых раёнах Беларусі. Адзначаецца, што сярод затрыманых і тыя, хто нядаўна вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы.
вясна