ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне



ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне.

 Відэа сілавікі выклалі ў сваім тэлеграм-канале. ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі добраахвотніка з пазыўным «Зубр». Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць ва Украіну.

Сёння МУС заявіла, што за апошні тыдзень затрымана каля 100 чалавек, на 20 з іх пасля завялі крымінальныя справы. 

ГУБАЗіК лічыць, што так як у Беларусі ў тых, хто з’ехаў за мяжу, засталіся сувязі (у тым ліку «сваякі і знаёмыя»), то яны могуць садзейнічаць «экстрэмісцкай дзейнасці».