ГУБАЗіК распавядае беларусам пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
ГУБАЗіК высветліў прозвішчы толькі 75 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.

Фота з сацсетак.
Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”), Ілля Хрэнаў („Ліцьвін”), Зміцер Апанасовіч („Тэрор”, у спісе яго назвалі „Таксістам”). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.
Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцен добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага.
У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв’ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам Беларусі.
Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне „беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне”, якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.
