ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY



ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY Віталя Палякова.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, «выкладваў нацысцкую ўкраінскую сімволіку, абражаў службовых асоб саюзнай дзяржавы, вёў падрыўную работу ў калектыве і прысягаў Ціханоўскай».

Нагадаем, у чэрвені мінулага года былі затрыманыя галоўны рэдактар выдання Abw.by Юлія Мудрэўская і рэдактар спецпраектаў партала Юрый Гладчук. Юліі ў выніку прысудзілі паўтары года калоніі, а Юрыю — два з паловай гады.