ГУБАЗіК затрымаў дырэктара прадпрыемства за тое, што ён не пусціў міліцыянтаў



ГУБАЗіК затрымаў дырэктара прадпрыемства за тое, што ён не пусціў міліцыянтаў на тэрыторыю. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Віталя Васілевіча, генеральнага дырэктара «Беллесвыраб» (Belwooddoors).

Віталь Васілевіч Фота з сацсетак

Паводле іх, мужчына забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб’ект — пасля гэтага ён быў затрыманы ГУБАЗіКам. Сілавікі паведамляюць, што мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго была знойдзена зброя.

Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алмаце і Нью-Ёрку – пра гэта піша “Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя