ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба «Фестывальны»
15 гадоў таму
На «пакаяльным відэа» затрыманы сцвярджае, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а ў 2020-ым годзе зняў з тэрыторыі клуба чырвона-зялёны сцяг.

Загарадны клуб «Фестывальны» з’яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак на рынку еvent-паслуг Беларусі. Ён спецыялізуецца на правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў (забаўляльных і навучальных) і прыватных святаў.
