ГУБАЗіК затрымаў уладальніцу бізнесу
Мяркуючы па сацсетках дзяўчыны, яе затрымалі 13 траўня. Сілавікі паведамілі пра затрыманне 36-гадовай Алены Жарынай. Ёй інкрымінуецца ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама вывешванне сцяга ва ўласным доме — акурат насупраць БТ.

Алена валодае кампаніяй ameh.by, якая займаецца рэстаўрацыяй і шыццём мехавых вырабаў. У Інстаграм кампаніі ажно 16 тысяч падпісантаў. Мяркуючы па відэа сілавікоў, у дзяўчыны рассечаная галава, а месца рассячэння заклеенае пластырамі. Не выключана, што яна атрымала траўмы падчас затрымання. Ёй выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
