ГУБАЗіК затрымаў жанчыну, якая нібыта дасылала інфармацыю ў „Чорную кнігу Беларусі”
15 гадоў таму
ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў жанчыну, якая дасылала інфармацыю ў «Чорную кнігу Беларусі». Піша Праваабарончы Цэнтр „Вясна”.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, жанчына, з’яўляючыся аператарам аднаго з інтэрнэт правайдараў, нібыта дасылала анкетныя дадзеныя з адрасамі і тэлефонамі сілавікоў і дзяржслужачых — паведамляецца, што ўсяго пацярпелых больш за сто чалавек. На „пакаяльным відэа” затрыманая хавае твар і не прызнае сваёй віны.
Беларускае Радыё Рацыя