ГУБАЗіК завёў крыміналку на байцоў батальёна імя Каліноўскага



ГУБАЗіК завёў крымінальную справу супраць байцоў батальёна імя Каліноўскага.

Як адзначыў намеснік кіраўніка сілавога падраздзялення, устанавіць месца знаходжання байцоў спрабуюць разам з расейскімі сілавікамі. Як адзначыў намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч, вядомыя звесткі 50 чалавек, якія ваююць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне. На іх завялі крымінальную справу пра саўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

„Гэтым асобам дадзена прававая ацэнка, пачата справа пра саўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, артыкул 3613. іх усіх ведаем. Іх чакае ў Рэспубліцы Беларусь — у выпадку вяртання — крымінальная адказнасць (да 5 гадоў пазбаўлення волі)”, — заявіў Бедункевіч у этэры тэлеканала СТВ.

„Узаемадзейнічаем з праваахоўнымі органамі Расейскай Федэрацыі па абмене звесткамі па гэтых асобах, пра месца іх знаходжання”, — сказаў Бедункевіч.

Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. Беларусы з 2014 году змагаюцца за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў розных фармаваннях.