ГУЛАГ і моцная прапагандысцкая машына



Бальшавіцкая ўлада Савецкага Саюза не толькі стварыла 86 гадоў таму ГУЛАГі, але і досыць моцную прапагандысцкую машыну, якая з дапамогай хлусні стварала вобраз «ворагаў народа» з лепшых грамадзян гэтай краіны.

Гэта адчулі на сабе і жыхары Заходняй Беларусі, якія з 39-га года былі апрацаваныя так, што ў пасляваенны час лічылі «ворагамі народа» моцных сялян, або тых, хто не хацеў уступаць у калгас ці верыў у Бога, кажа жыхар Кобрына Васіль Мех:

Васіль Мех

— Гэтых «ворагаў народа», «кулакоў» звозілі на чыгунку: там і дзеці малыя і жанчыны і мужчыны. Гэтыя вагоны — цялятнікі. Там плач і енк, сваркі, нецэнзурная лаянка ахоўнікаў НКВД-шнікаў. Калі мы падыходзілі блізка, яны крычалі: «Сука не падыходзь, страляць буду!»

 

У Заходняй Беларусі з 1939 г. па 1953 г. былі рэпрэсаваныя больш за 400 000 грамадзян. Агульная лічба ахвяраў камунізму ў Беларусі перавышае 1 500 000 чалавек. Паводле Васіля Меха, калі беларусы не будуць ведаць трагедыі мінулага і не асудзяць гэтага, то ёсць перасцярога для паўтарэння мінулай трагедыі ў будучым.

Цалкам размову з Васілём Мехам слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Беларускае радыё Рацыя